Белтэлерадыёкампанія далучылася да акцыі "Нашы дзеці"

26 декабря 2019
Акцыя "Нашы дзеці" пераадолела экватар. Бізнесмены, чыноўнікі, прадстаўнікі прадпрыемстваў і проста неабыякавыя людзі па ўсёй краіне адпраўляюцца ў дзіцячыя ўстановы, шматдзетныя сем'і, каб зрабіць для маленькіх беларусаў невялікі цуд. Белтэлерадыёкампанія не засталася ўбаку. Яна не толькі актыўна асвятляе марафон, але і штогод становіцца яго ўдзельнікам. Сёння з падарункамі прадстаўнікі медыяхолдынга адправіліся ва Улукаўскую школу-інтэрнат. Таксама надаць увагу выхаванцам прыехалі яшчэ каля паўсотні дабрачынцаў, у тым ліку прафсаюзныя арганізацыі, мясцовыя ўлады і прадпрыемствы. Акрамя салодкіх падарункаў, спартыўны інвентар і карысная бытавая тэхніка. Самы вялікі падарунак - сучаснае халадзільнае абсталяванне  ад Белтэлерадыёкампаніі. А  "дзякуй" у адказ ад выхаванцаў - тэатралізаваны паказ.

Сяргей Гусачэнка, намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі: "Акцыя "Нашы дзеці" - гэта наогул той выпадак, калі не трэба шмат слоў ад тых, хто ў ёй удзельнічае. Таму што калі глядзіш на іскрыстыя вочы дзяцей, у якіх няпроста складваецца лёс, то, напэўна, гэтыя твары гавораць самі за сябе. І Белтэлерадыёкампанія кожны год прыязджае сюды, каб перадаць дзецям не толькі яркія, смачныя і салодкія навагоднія падарункі, але і тыя рэчы і прадметы, якія дазволяць больш камфортна сябе адчуваць дзецям у паўсядзённым жыцці". 

Сёння ва Улукаўскай школе-інтэрнаце пражываюць 117 дзяцей. Ва ўсіх  складанасці са здароўем, 80 з іх  не ведаюць, што такое бацькоўскі клопат. Таму ўвага да такіх дзяцей асаблівая. Марафон добрых спраў працягнецца да 10 студзеня.