Белтэлерадыёкампанія прапануе цыкл дакументальных фільмаў "Зямля страчаная. Зямля здабытая"

25 апреля 2016

Фільм з "мёртвага горада". Белтэлерадыёкампанія прапануе... у гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС цыкл дакументальных фільмаў "Зямля страчаная. Зямля здабытая". Наша здымачная група пабывала ў зоне адчужэння і пагутарыла з мясцовымі жыхарамі. Сёння першы эпізод - "Прыпяць" - аб пачатку выпрабаванняў у Чарнобылі, прычынах аварыі і эвакуацыі.

Такім чынам, не прапусціце сёння прэм'еру - фільм "Зямля страчаная. Зямля здабытая". Адразу пасля "Панарамы".