Рабочая паездка Прэзідэнта ў Брэсцкую вобласць працягваецца

28 августа 2015

Працягваецца рабочая паездка Прэзідэнта ў Брэсцкую вобласць. Сёння Аляксандр Лукашэнка наведвае Камянецкі раён. Кіраўнік дзяржавы азнаёміцца з выкананнем даручэнняў па навядзенні тэхналагічнага парадку на далучаных да гаспадаркі "Белавежскі" малочнатаварных фермах. Прэзідэнт пабывае ў гаспадарках "Абяроўшчына" і "Расна". Апошнюю Аляксандр Лукашэнка наведваў у красавіку 2011. Тады гэта была адна з самых праблемных ферм гаспадаркі. Таксама Кіраўніку дзяржавы паведамяць пра завяршэнне ўборкі збожжавых, нарыхтоўку кармоў і сацыяльна-эканамічнае развіццё Брэсцкай вобласці. Падрабязнасці рабочай паездкі Прэзідэнта - у нашых наступных выпусках.