Беларусы змогуць атрымліваць звесткі аб сваіх правапарушэннях у электронным выглядзе

24 января 2020
Гэтае новаўвядзенне прадугледжваюць папраўкі ў закон аб адзінай дзяржаўнай сістэме рэгістрацыі і ўліку правапарушэнняў. Таксама дакумент зменшыць тэрміны захоўвання звестак аб адміністрацыйных правапарушэннях і дазволіць атрымліваць гэтую інфармацыю дзяржорганам без згоды людзей і кампаній. У будучыні закон павінен вызначыць і парадак атрымання інфармацыі адвакатамі і натарыусамі. Адзначым, падчас восеньскай сесіі дакумент быў прыняты ў аўтарскай рэдакцыі. 
Зараз працягваецца работа і над змяненнямі ў Адміністрацыйны кодэкс. Да вясны будзе напісана канцэпцыя праектаў двух абноўленых кодэксаў, а да 1 чэрвеня будуць падрыхтаваны самі праекты.