У японскай школе нашэсце дзікоў

7 декабря 2017

На тэрыторыю прыватнай навучальнай установы трапілі два дзікі. Спачатку яны бегалі па будынку, а аднаму з іх нават удалося пакупацца ў школьным басейне.

Паліцыі прыйшлося прымяніць снатворнае, каб абясшкодзіць звяроў. Дарэчы, такі інцыдэнт ужо адбываўся ў адной з прэфектур Японіі некалькі месяцаў таму.