Беларусы адклікнуліся на суботнік - кожны трэці жыхар нашай краіны ўзяў у рукі інвентар

22 апреля 2018

Няма ў чалавека нічога прыгажэйшага і даражэйшага за Радзіму. Чалавек без Радзімы - бедны чалавек. Гэту думку беларускі пісьменнік Якуб Колас пранёс праз усё жыццё і прысвяціў прыродзе і куткам нашага боку не адзін твор, заўсёды заклікаючы берагчы сваю зямлю.

Бо свая зямля - вось што аснова для любога чалавека, бо дом там, дзе сэрца, дзе жывуць успаміны аб дзяцінстве, першым каханні і вечарах з роднымі і блізкімі. Таму беларусы і адклікнуліся на суботнік - кожны трэці жыхар нашай краіны ўзяў у рукі інвентар, каб падтрымаць парадак і чысціню свайго дома - Беларусі.

Паехалі навесці парадак у гістарычных і памятных месцах. Уладкоўвалі дзіцячыя пляцоўкі. Дапамагалі ўзводзіць аб'екты, якія хутка стануць візітнай карткай нашай краіны. Высаджвалі саджанцы ў лесапаласе, ды і проста ў родным панадворку, які даў пуцёўку ў жыццё. Дарэчы, у нас на Макаёнка таксама прыбытак - 42 туі. І ў цэлым, пагодлівы вясновы дзянёк атрымаўся плённым і сапраўды аб'яднаўчым, калі, не пазіраючы на чыны і рангі, усе вырашылі ўнесці ўклад у акультурванне роднага края.

У рамках суботніка сабралі сем з паловай мільёнаў рублёў. Грошы не саджанцы - іх закопваць у зямлю не будуць, наадварот, выдаткуюць на інфраструктурныя і сацыяльныя праекты: добраўпарадкаванне дзіцячых лагераў, аграгарадкоў, помнікаў і бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. Там неабходна абнавіць абсталяванне. Так, у гэтую суботу кожны беларус на малой радзіме зрабіў вялікую справу. Важна гэта захоўваць і памятаць, што парадак не толькі наводзіцца, але і падтрымліваецца кожны дзень. 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя