Беларускаму тэхналагічнаму ўніверсітэту споўнілася 85 гадоў

27 октября 2015

Спецыялістаў лясной гаспадаркі, а таксама хімічнай прамысловасці і іншых сфер рыхтуюць у ВНУ, якая гэтымі днямі святкуе юбілей. Беларускаму тэхналагічнаму ўніверсітэту споўнілася 85 гадоў. Больш за 50 тысяч выпускнікоў, і амаль столькі ж віншаванняў ад прадстаўнікоў міністэрстваў і навукоўцаў. Усяго ў ВНУ 7 факультэтаў, а навучаецца сёння тут 14 тысяч студэнтаў.

Міхаіл Амельяновіч, Міністр лясной гаспадаркі Беларусі: "Тэхналагічны ўніверсітэт з'яўляецца базавым універсітэтам не толькі для нашай галіны падрыхтоўкі спецыялістаў лясной гаспадаркі, але і з'яўляецца базавай навучальнай установай для ўсіх краін СНД па падрыхтоўцы кадраў лесапрамысловага комплексу".

Павіншаваць ВНУ з юбілеем прыехаў і Міністр адукацыі Беларусі. У падарунак універсітэт атрымаў 200 мільёнаў рублёў на тэхнічнае развіццё лабараторый.