Медыяфорум "Партнёрства ў імя будучыні" стане практыкаарыентаваным

6 сентября 2018

Беларускі міжнародны медыяфорум "Партнёрства ў імя будучыні" стане практыкаарыентаваным. На гэтым зрабіў акцэнт першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі. Форум, які стартуе ў сталіцы 11 верасня, збярэ дзясяткі кіраўнікоў СМІ, журналістаў, сацыёлагаў, палітолагаў з больш чым 30 краін. Удзельнікі абмяркуюць лічбавізацыю медыяпрасторы, новыя фарматы журналістыкі. Форум павінен прынесці практычную карысць для прафесіяналаў медыясферы.

Павел Лёгкі, першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі: "У нас работа будзе пабудавана па чатырох тэматычных секцыях. Там ёсць месца пішучай журналістыцы, інтэрнэт-журналістыцы, тэлевізіёншчыкам. Людзі змогуць абмеркаваць прафесійныя пытанні ў сваёй прафесійнай супольнасці. Акрамя гэтага ў нас прадугледжана традыцыйная летняя школа журналістыкі, дзе гуру журналістыкі даюць майстар-класы для нашых будучых акул пяра".

Форум за гады існавання стаў знакавай і значнай пляцоўкай для экспертаў медыяасяроддзя. Сёлета ён пройдзе ўжо 13-ы раз.