Беларускі дзіцячы хоспіс апякуе дзяцей па ўсёй краіне

2 июня 2014
Беларускі дзіцячы хоспіс апякуе сем'і, у якіх выхоўваюць дзяцей з невылечнымі хваробамі, не толькі ў Мінску, але і па ўсёй краіне. У Гомелі жыве адзіны малыш, які не можа абыходзіцца без штучнай вентыляцыі лёгкіх. Спецыяльны апарат і неабходныя медыкаменты набыў для яго менавіта хоспіс - зараз дзіця можа лячыцца дома. А раз на тыдзень ён праходзіць медыцынскае абследаванне і таксама дома. Няштатны супрацоўнік хоспіса па паліятыўнай дапамозе сочыць за самаадчуваннем дзіцяці.

Дарэчы, пад апекай хоспіса толькі ў Гомелі знаходзяцца 34 сям'і. Акрамя якаснага медабследавання, супрацоўнікі гомельскага аддзялення аказваюць псіхалагічную дапамогу, ладзяць сумесныя святы і сяброўскія сустрэчы.