Віншаванне Каралеве Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Лізавеце II

9 июня 2018

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Каралеву Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Лізавету II з нацыянальным святам - Днём нараджэння каралевы.

"У гэты знамянальны для Вашай краіны дзень дазвольце выказаць Вам сардэчныя пажаданні добрага здароўя і плённай дзейнасці, а народу Злучанага Каралеўства - міру і росквіту", - гаворыцца ў віншаванні.