Беларускі дзіцячы фонд дапамагае падрыхтавацца да новага навучальнага года малазабяспечаным сем'ям

30 августа 2021

На заключную частку традыцыйнай акцыі "Збяром дзіця ў школу" прыехалі выхаванцы дзіцячых дамоў сямейнага тыпу з усёй краіны. Для іх арганізавалі пазнавальны квэст, наведванне 3D-атракцыёнаў і святочны абед. 


Цэнтральнай падзеяй стала ўручэнне падарункаў: партфель першакласніка з неабходнай канцылярыяй і спартыўны касцюм. 


Усяго на падрыхтоўку дзяцей да школы Беларускі дзіцячы фонд накіраваў больш за 100 тысяч беларускіх рублёў.