Беларускі брэнд Zibra прызнаны найлепшым на Фестывалі славянскай моды ў Парыжы

19 октября 2017

Беларускі брэнд Zibra прызнаны найлепшым на Фестывалі-конкурсе славянскай моды ў Парыжы. На думку журы, маладым дызайнерам удалося стварыць вельмі сталую і прафесійную калекцыю. Дарэчы, у судзейскі састаў увайшоў стваральнік і першы гендырэктар моднага дома Jean-Paul Gaultier Дональд Патар. Усяго ж у конкурсе славянскай моды ўдзельнічалі брэнды з 8 краін.