Беларускія юрысты сёння адзначаюць прафесійнае свята

7 декабря 2014

Дваццаць чатыры  гады таму быў створаны Рэспубліканскі саюз юрыстаў.  Сёння гэтая грамадская арганізацыя аб'ядноўвае больш за 5  тысяч прававедаў. Яна мае вялікі аўтарытэт не толькі ў Беларусі, але і на прасторы СНД і ў іншых дзяржавах.  Напярэдадні свята  кожны, хто  жадаў, змог атрымаць у натарыяльнай канторы бясплатную кансультацыю.