Беларускія навукоўцы разам з кітайскімі рэалізоўваюць каля 10-ці праектаў

11 мая 2015

Сельская гаспадарка, машынабудаванне і медыцына стануць аднымі з новых кірункаў супрацоўніцтва навукоўцаў Беларусі і Паднябеснай. Аб гэтым сёння нашым журналістам заявіў прэзідэнт Кітайскай акадэміі грамадскіх навук Ван Вэйгуан. Сваё знаёмства з нашай навукай спецыялісты пачалі на выставе ў прэзідыуме. І ўсё для таго, каб акрамя вызначэння самых перспектыўных кірункаў супрацоўніцтва, выпрацаваць пэўныя механізмы яго рэалізацыі.

Ужо сёння беларускія навукоўцы разам з кітайскімі рэалізоўваюць каля 10-ці праектаў. Яшчэ адзін кірунак у супрацоўніцтве, якое плануюць развіваць, - узаемаабмен спецыялістамі.