Беларускія ратавальнікі вярнуліся на радзіму пасля тушэння лясных пажараў у Турцыі

8 ноября 2021
Беларускія ратавальнікі пасля тушэння лясных пажараў у Турцыі  вярнуліся на радзіму. Экіпаж верталётаў Мі-8  (гэта 15 чалавек)  сустрэлі на аэрадроме Ліпкі пад Мінскам падзякамі і ўзнагародамі. 

Экіпаж борта Мі-26 вярнуўся ў Мінск у верасні. Нашы ратавальнікі ўжо не першы год аказваюць дапамогу ў барацьбе з прыроднымі стыхіямі іншым краінам у рамках міжнароднага супрацоўніцтва. Авіяцыю МНС Беларусі таксама задзейнічалі на тушэнні лясных пажараў у Расіі, Латвіі, Грэцыі і Грузіі, таксама мы дапамагалі пацярпелым ад паводкі ў Сербіі.