Эрдаган: Швецыі не варта чакаць ад Турцыі падтрымкі заяўкі ў НАТА

24 января 2023
Дзярждэпартамент ЗША назваў спальванне Карана ў Швецыі правакацыяй, закліканай ускладніць пашырэнне НАТА. Афіцыйны прадстаўнік ведамства Нед Прайс падкрэсліў: "Гэта была прыватная асоба, правакатар, нехта, хто, магчыма, наўмысна імкнуўся ўбіць клін паміж двума нашымі блізкімі партнёрамі - Турцыяй і Швецыяй, хто, магчыма, наўмысна імкнуўся ўскладніць перамовы аб уступленні Швецыі і Фінляндыі ў НАТА".
Градус напружання паміж Анкарой і Стакгольмам расце. Ужо і прэзідэнт Турцыі Эрдаган заявіў, што Швецыі пасля скандальных акцый не варта чакаць падтрымкі заяўкі на ўступленне ў НАТА, бо тое, што адбываецца ў Швецыі, - абраза і мусульман, і наогул усіх людзей, усіх правоў і свабод.