Беларускія праваахоўнікі выходзяць на новы ўзровень кіравання

22 марта 2014
Курсы прафесійнай язды ў навучальным цэнтры пад Мінскам для міліцыянераў-вадзіцеляў арганізаваны ужо некалькі гадоў. З нядаўняга часу кожны курсант праходзіць яшчэ і паўнавартасны працэс навучання прафесійнага гоншчыка.

Падрабязнасці ў матэрыяле Юрыя Шаўчука.

Паліцэйскі разварот. Раней гэты манеўр можна было ўбачыць толькі ў галівудскіх блокбастарах. Сёння гэтыя элементы з лёгкасцю выконваюць і беларускія праваахоўнікі. Змейка, экстраннае тармажэнне, гонка праследавання - тут на навучальна-трэніровачных зборах міліцыянераў-вадзіцеляў усе гэтыя практыкаванні адточваюцца да дасканаласці.

Юрый Красноў, выкладчык цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Дэпартамента аховы МУС Беларусі: Стан псіхаэмацыянальны, калі ў цябе серэна, калі ў цябе светлавыя сігналы, вакол удзельнікі дарожнага руху, для якіх твае паводзіны могуць стаць нечаканасцю. Табе трэба і за сябе думаць і за іншых удзельнікаў руху.

Такія курсы экстрэмальнага кіравання арганізаваны на навучальнай базе пад Мінскам. Сюды з'язджаюцца вартавыя парадку з усёй краіны. Каб стаць сапраўдным асам, за 10 дзён яны праходзяць усе стадыі навучання: ад тэорыі да практыкі. Умоўную небяспеку, што чакае вадзіцеляў на дарогах, узнаўляюць на палігоне, і за 20 гадзін практыкі разбіраюць літаральна па дэталях.

Зараз вадзіцелі адпрацоўваюць так званую васьмёрку. Асноўная задача гэтага практыкавання - апярэдзіць машыны з дапамогай спецсігналаў. Пры гэтым вадзіцель павінен зразумець, ці саступаюць яму дарогу і як лепш гэта наогул зрабіць.

Андрэй Ільін, першы намеснік начальніка цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Дэпартамента аховы МУС Беларусі: З 2009 года праводзяцца трэніровачныя зборы, але менавіта апошнія паўгода мы сталі надаваць асаблівую ўвагу трэнажорнай і аўтадромнай падрыхтоўцы. Гэта дазволіла значна палепшыць навыкі кіравання міліцыянераў-вадзіцеляў.

Пераступіўшы парог гэтага навучальнага цэнтра 400 міліцыянераў з вадзіцеляў катэгорыі В сталі вадзіцелямі экстра-класа. І тут лічаць, што гэта не гучныя заявы, а ўсяго толькі канстатацыя факта. А ў планах пабудаваць прафесійны аўтадром і закупіць вучэбныя аўтамабілі.