Беларускія пагранічнікі забяспечваюць надзейную перашкоду сучасным пагрозам на мяжы

25 мая 2018

Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі камандаванню, асабістаму складу, ветэранам органаў пагранічнай службы да 100-гадовага юбілею. Віншаванне Кіраўніка дзяржавы было агучана сёння на ўрачыстым сходзе дзяржсакратаром Савета бяспекі краіны Станіславам Засем з нагоды святкавання векавога юбілею ведамства. Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што асабісты склад ведамства прыкладзе ўсе сілы, досвед і майстэрства для забеспячэння стабільнасці і парадку на дзяржаўнай мяжы. І сёння ж 15 пагранічнікаў былі ўдастоеныя дзяржаўных узнагарод.