Акадэмія метальная арыфметыкі

5 марта 2016

Сучасных Мендзялеевых і Энштэйнаў выхоўваюць у Гродне. Тут адкрылася акадэмія ментальнай арыфметыкі па развіцці геніяльных здольнасцей. Дзяцей вучаць па ўнікальнай методыцы - трэніроўка мозгу і развіццё яго абодвух паўшар’яў. Першыя вынікі ўражваюць - у розуме вучні рашаюць задачы непадуласныя нават дарослым. У гэтым пераканалася Вольга Пілянчук.

Прайшло ўсяго некалькі тыдняў, а Марк ужо з лёгкасцю рашае складаныя прыклады. Поспехамі сына матуля задаволена. Упэўнена, праз некалькі гадоў і малодшы Эдгард таксама праявіць сябе.

У адрозненне ад звычайнай арыфметыкі, практыкаванні, распрацаваныя ў акадэміі, задзейнічаюць адначасова два паўшар’і галаўнога мозгу. Пасля 10 заняткаў, кажуць спецыялісты, дзеці змогуць сумяшчаць адразу некалькі дзеянняў адначасова. Напрыклад, складваць двухзначныя лічбы і расказваць верш. Праўда такія “цуды педагогікі” ў гэтых вучняў яшчэ наперадзе.

Развіваць суперздольнасці дапамагаюць незвычайныя лічыльнікі - сарабан. Іх прыдумалі ў Японіі. А з нядаўняга часу такую методыку адаптавалі беларускія педагогі.

Спачатку японскую вучэбную праграму бацькі Алена і Дзяніс абралі для ўласных дзяцей. А так як адкрыццё ў Гродне школы, дзе б гэтаму вучылі дзяцей, не планавалася, вырашылі адкрыць яе самі.

Новую методыку сямейная пара спачатку праверыла на ўласных дзецях. Разам з першымі вучнямі яны селі за парты іх акадэміі.

Ужо ў верасні гэта сям’я плануе адкрыць ў Гродне яшчэ адзін цэнтр - на гэты раз хуткага чытання. Абяцаюць, з дапамогай развіваючай праграмы за 9 месяцаў дзеці навучацца чытаць з хуткасцю 300 слоў за хвіліну.