Беларускія нафтавікі адзначаюць прафесійнае свята

6 сентября 2015

Сёлета дата юбілейная - 50 гадоў таму пасля адкрыцця першага ў краіне Рэчыцкага радовішча пачалася прамысловая здабыча беларускай нафты. Зараз у Беларусі больш як 70 разведаных радовішчаў. Здабываюць нафту нашы спецыялісты таксама ў Расіі і Венесуэле. Нафтавая галіна прыносіць значную частку валюты. Асноўны экспарт - у краіны СНД. Попыт ёсць, бо якасць беларускага паліва адпавядае еўрапейскаму стандарту.