Школьнікі Мінскай вобласці на гэтым тыдні адправяцца ў летні лагер у Кітай

9 июля 2019

Школьнікі Мінскай вобласці на гэтым тыдні адправяцца ў летні лагер у Кітай. Гэта стала магчыма дзякуючы сумеснаму культурна-адукацыйнаму праекту з Паднябеснай. Дарэчы, у гэтыя дні з візітам у нашай краіне дзеці з Кітая. Сёння школьнікі абедзвюх краін сустрэліся ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі. Для гасцей падрыхтавалі музычныя нумары і цікавыя майстар-класы, каб яны маглі бліжэй пазнаёміцца з беларускай культурай і традыцыямі.

Сяаюй Ню і На Ван Цзін, удзельніцы беларуска-кітайскага адукацыйнага праекта: "Я першы раз тут. Мне ўсё вельмі цікава, асабліва, як тут адбываецца навучанне ў школах, якія ёсць гурткі па інтарэсах. Мы прыехалі сюды таму, што першы настаўнік маёй дачкі па музыцы таксама вучыўся ў Беларусі. Дарэчы, мы чулі пра тое, што ваша краіна багатая на музычныя таленты, і мы вырашылі даведацца аб гэтым больш".

2019-ы ў Кітаі аб'яўлены Годам адукацыі Беларусі. Між тым, мову Паднябеснай сёння вывучаюць у адзінаццаці школах Мінскай вобласці.