Беларускія дэпутаты прынялі законапраект аб амністыі да 75-годдзя Перамогі

5 мая 2020
Па амністыі да 75-годдзя Перамогі ад крымінальнай адказнасці вызваляць каля 2 тысяч асуджаных, а больш  як 6 тысячам могуць змякчыць тэрміны пакарання. Закон аб амністыі сёння дэпутаты прынялі ў  двух чытаннях. Дакумент у Авальнай зале прадставіў міністр унутраных спраў Юрый Караеў. Ён праінфармаваў, што пералік асуджаных у параўнанні з амністыяй 2019 года пашыраны. Дадалі непаўналетніх, якія ўчынілі злачынства па частках 4  і 5 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса (гэта так званы наркаартыкул), а  таксама тых, хто ўчыніў карупцыйныя злачынствы. 

Нагадаем, традыцыйна пад амністыю трапляюць непаўналетнія, цяжарныя жанчыны, жанчыны і адзінокія мужчыны, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інваліды першай і другой груп. 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя