Тэлеверсію інтэрв'ю А. Лукашэнкі турэцкаму інфармацыйнаму агенцтву "Анадолу" глядзіце 15 красавіка ў 21:50

14 апреля 2019

На тыдні магчымасць яшчэ раз пазначыць пазіцыю Беларусі па глабальных пытаннях сусветнага парадку дня  і сітуацыі ў рэгіёне была падчас інтэрв'ю нашага Прэзідэнта найбуйнейшаму інфармацыйнаму агенцтву Турцыі "Анадолу". Акрамя развіцця адносін па лініі Мінск - Анкара, Аляксандра Лукашэнку цікавіў погляд і на геапалітычныя працэсы. 

Гарачыя кропкі ўспыхваюць то і справа на кожным кантыненце,   прычым у нас пад самым бокам не гарыць, але цьмее ўкраінскі канфлікт.  Мы бачым, што супрацьстаянне глабальных сусветных гульцоў толькі ўзмацняецца. У такіх няпростых умовах Беларусі атрымоўваецца выбудоўваць прадуманую і ўзважаную знешнюю палітыку. Пры гэтым мы катэгарычна супраць узнікнення і эскалацыі лакальных канфліктаў на планеце.

Поўная версія размовы  выйдзе заўтра, у панядзелак. Убачыць яе можна будзе і ў эфіры "Беларусь 1" адразу пасля "Панарамы". Дарэчы, інфармацыйныя матэрыялы найбуйнейшага інфармагенцтва Турцыі распаўсюджваюцца больш чым  на дзясятку моў у 45 дзяржавах. Такім чынам, аўдыторыя ў гэтых краінах зможа пэўна даведацца аб пазіцыі Беларусі па пытаннях глабальнай палітыкі і эканомікі.