Беларуская чыгунка далучаецца да міжнародных білетных аператараў

2 февраля 2017

Купіць білет на цягнік стане прасцей. Беларуская чыгунка павялічвае сетку продажу квіткоў праз інтэрнэт і далучаецца да міжнародных білетных аператараў. Аплаціць можна анлайн з дапамогай банкаўскай карткі. Пры неабходнасці вярнуць электронны білет можна таксама праз інтэрнэт. У хуткім часе набыць квіток можна будзе і з дапамогай мабільнага тэлефона. Да таго ж плануюць стварыць пункты продажу білетаў у грамадскіх месцах.