Аб рабоце журналістаў - у фільме "Прэзідэнцкі пул" сёння ў 19:10 на "Беларусь 1"

4 июля 2020
Найважнейшыя падзеі з удзелам нашага Прэзідэнта, замежныя візіты і рабочыя паездкі па краіне - усё гэта ў аб'ектывах журналістаў прэзідэнцкага пула. 

Менавіта яны першымі чуюць самыя гучныя заявы і на свае вочы бачаць гістарычныя падзеі. 

Агенцтва тэленавін падрыхтавала да эфіру фільм, у якім тэлерэпарцёры, карэспандэнты друкаваных выданняў, аператары і фатографы распавядаюць пра сваю прафесію. "Прэзідэнцкі пул" сёння ў 19:10 на "Беларусь 1".