Беларуская разведка прымае ўдзел у вучэннях "Баявое братэрства - 2021" у Таджыкістане

20 октября 2021
Вучэнне з Калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання АДКБ "Баявое братэрства - 2021"  выходзіць у актыўную фазу на палігоне ў Таджыкістане.  Для вядзення разведкі ўмоўнага праціўніка прыцягваюцца падраздзяленні Узброеных Сіл Беларусі. Атрад вядзе пошук базы ўмоўнага незаконнага фарміравання праціўніка. Раён разведкі -  каля 40 квадратных кіламетраў. На працягу трох сутак падраздзяленню трэба будзе знайсці аб'ект, перадаць яго каардынаты ў цэнтр і пры неабходнасці знішчыць.

Вучэнні "Баявое братэрства - 2021"  прадоўжацца да 23 кастрычніка. Вайскоўцы адпрацоўваюць задачы па падрыхтоўцы і правядзенні сумеснай аперацыі па лакалізацыі прыгранічнага ўзброенага канфлікту ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне.