Беларусаў пералічылі: 9 мільёнаў 413 тысяч. Амаль 54 % - жанчыны.

20 февраля 2020
Беларусаў пералічылі. Нас 9 мільёнаў  413 тысяч 446 чалавек. Амаль 54 % - жанчыны. Сёння Нацыянальны статыстычны камітэт расказаў пра першыя вынікі перапісу насельніцтва 2019 года. У ім прынялі ўдзел 95 % грамадзян рэспублікі, з якіх 22 % перапісалася па інтэрнэце. Мінск упэўнена пераадолеў парог у 2 мільёны жыхароў. Леташні перапіс насельніцтва  аказаўся таннейшы, чым дзесяць гадоў таму - было патрачана амаль у тры разы менш сродкаў.