На ўчастку дарогі Калодзішчы - Заслаўе арганізаваны аднабаковы рух

25 апреля 2017

На ўчастку дарогі Калодзішчы - Заслаўе з боку скрыжавання з трасай Мінск - Мядзел арганізаваны аднабаковы рух. Усе аўтамабілі з боку транспартнай развязкі МКАД накіроўваюцца ў аб'езд па дарогах Дубаўляны - Каралёў Стан і Мінск - Мядзел. Такім чынам, пад'езд да Паўночных могілкаў магчымы толькі ў аднабаковым рэжыме з боку шашы Мінск - Мядзел.

Што ж датычыцца Міханавіцкіх могілкаў, то тут рух арганізаваны па дарозе Новы Двор – Пяцеўшчына праз пасёлак Міханавічы. А каб выехаць з могілкаў, вадзіцелям прыйдзецца адправіцца праз Асееўку і Смалявічы - Негарэлае. Паркаваць машыны інспектары ДАІ раяць на абочынах дарог.