Белдзяржуніверсітэт культуры і мастацтваў узнагароджаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтваў

20 января 2022

Вядучая ўстанова адукацыі, якая дала сучаснай Беларусі больш за 40 тысяч выпускнікоў-прафесіяналаў: выдатных артыстаў і мастацтвазнаўцаў, навукоўцаў і менеджараў у гуманітарнай сферы.  Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў узнагароджаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтваў. Адну з найвышэйшых адзнак установа атрымала за "значны ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі і ўдзел ў грамадска-культурных праектах". 

Сёння ва ўніверсітэце рыхтуюць новы мюзікл! На рахунку ВНУ гэта ўжо трэцяя пастаноўка ў падобным жанры. У рэпетыцыях задзейнічаны як  беларускія, так і кітайскія студэнты, якія атрымліваюць адукацыю ў нашай творчай навучальнай установе.