"Белая Русь" за здаровую нацыю

5 апреля 2015

Напярэдадні Сусветнага дня здароўя для супрацоўнікаў галоўнага банка краіны  масавае катанне на каньках арганізавала найбуйнейшае грамадскае аб'яднанне Беларусі. Аздараўленчая акцыя прайшла ўжо  трэці раз. На лёд выйшлі больш за 2 тысячы работнікаў банка і іх блізкіх.

Сёлета аздараўленчая акцыя "Белай Русі" прайшла не толькі  ў сталіцы і абласных гарадах, але таксама ў Лідзе, Маладзечне, Салігорску і Бабруйску.