Добраўпарадкаванне мемарыяла "Пяты полк"

6 апреля 2021

У Беларусі працягваецца добраўпарадкаванне месцаў памяці. Сёння жыхары Віцебска навялі парадак і высадзілі дрэвы на тэрыторыі мемарыяла "Пяты полк". У 41-м на ўскраіне горада захопнікі стварылі лагер для масавага знішчэння савецкіх ваеннапалонных і мірных жыхароў. Адначасова там знаходзілася больш за 30 тыс. чалавек. За ўвесь час акупацыі ў лагеры загінулі больш чым 80 тыс. чалавек. Іх памяць ушанавалі хвілінай маўчання.

Новы памятны знак стаў часткай мемарыяла


11 красавіка, у Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, на тэрыторыі мемарыяла адкрыецца новы памятны знак. Ён выкананы ў выглядзе адчыненых варот з калючым дротам. На карце вобласці адзначаны месцы прымусовага ўтрымання і знішчэння ваеннапалонных і мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны.