"Белавія" аб’явіла вялікі перадкалядны распродаж

27 ноября 2017

Купіць авіябілет можна па спецыяльным тарыфе - 25 еўра ў адзін бок - плюс таксы і зборы. Білеты па акцыённай цане авіяперавозчык прапаноўвае на ўсе прамыя рэйсы, акрамя Бейрута.

Акцыя стартуе сёння апоўначы і прадоўжыцца 2 дні. А падарожнічаць па гэтых білетах можна да 24 сакавіка наступнага года. Купля білетаў будзе даступная толькі на сайце авіякампаніі. Перавозчык звяртае ўвагу, што абмяняць або вярнуць білеты будзе немагчыма.

Дарэчы, пасажырапаток павялічыўся сёлета на 20 %. За 10 месяцаў "Белавія" перавезла ўжо больш за 2,5 мільёны чалавек. Самалёты авіякампаніі сёння прызямляюцца ў паўсотнях аэрапортаў свету. З наступнага года плануюць адкрыць рэйсы ў Анапу, Казань і Талін.