Беларусь 50-я месца па індэксе чалавечага развіцця

14 декабря 2015

Беларусь займае 50-е месца ў рэйтынгу па індэксе чалавечага развіцця. Такія даныя змяшчаюцца ў распаўсюджаным ПРААН дакладзе за 2015 год. Раней наша краіна займала 53-і радок сярод амаль дзвюх сотняў краін. У адпаведнасці з новымі данымі, Беларусь узначальвае спіс дзяржаў з высокім узроўнем чалавечага развіцця. Гэта лепшы паказчык сярод краін СНД. Аналагічную, 50-ю, пазіцыю займае і Расія.