У тэлефоннай размове Уладзімір Макей і Сяргей Лаўроў абмеркавалі ўзаемадзеянне Мінска і Масквы

31 октября 2018

Узаемадзеянне Мінска і Масквы ў інтэграцыйных аб'яднаннях абмеркавалі кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў. Тэлефонная размова Уладзіміра Макея і Сяргея Лаўрова адбылася напярэдадні. Паведамленне аб гэтым размясціў МЗС Беларусі ў Twitter. Падчас размовы былі закранутыя і актуальныя пытанні двухбаковых адносін.