Беларусь пад уладай дажджоў. Моцныя ліўні чакаюць нас сёння

20 июля 2018

Беларусь усё яшчэ пад уладай дажджоў. Краіна б'е рэкорды па ападках. Моцныя ліўні чакаюць нас і сёння. На большай частцы рэспублікі - навальніцы і шквалістае ўзмацненне ветру да 20 метраў за секунду. Пры гэтым будзе цёпла - ад 24 да 27 градусаў.