Беларусь бярэ ўдзел у Міжнароднай турыстычнай выставе ў Мадрыдзе

24 января 2020
Маючы адбыцца чэмпіянат свету па хакеі - 2021 у Беларусі і Латвіі і падрабязная інфармацыя  пра бязвіз у  нашай краіне  выклікалі  вялікую цікавасць на юбілейнай XL Міжнароднай турыстычнай выставе FITUR у Мадрыдзе. Ужо трэці год запар Беларусь бярэ ўдзел у гэтай  вядучай падзеі ў  галіне  турызму ў рэгіёне і свеце. Нашу краіну прадстаўляюць Нацыянальнае агенцтва па турызме і шэраг тураператараў. Усяго ў форуме ўдзельнічаюць  экспаненты  са 165  дзяржаў.