Беларусь памятае і будзе памятаць сваіх герояў

10 мая 2020
Гэты тыдзень выйшаў насычаным на падзеі. Але пачатак праграмы, безумоўна, прысвяцім знакавай даце. Вядома, наша зямля заўсёды будзе памятаць гэтую Перамогу. Незалежна ад таго, які дзень на календары. Ну а пачатак мая ў антуражы цвіцення  яблынь, яркай зеляніны, новага жыцця прыроды - заўсёды вялікае свята для ўсіх без выключэння. А тут яшчэ і сонечнае надвор'е як на заказ. 

Гэтымі днямі многія імкнуцца пабываць на месцах баявой славы, аддаць даніну памяці беларусам, якія ў сярэдзіне мінулага стагоддзя зрабілі магчымым наша з вамі жыццё. Беларусь памятае і будзе памятаць сваіх герояў.

"Жывая памяць і жывы помнік",  - так скажа пра Беларусь у сваім выступленні на парадзе Кіраўнік дзяржавы. Тут і дадаць няма чаго. Таму і кадры, якія вы зараз убачыце, проста не маглі быць іншымі (вiдэа).