Беларусь перадала Сербіі чатыры самалёты МіГ-29

25 февраля 2019

Чатыры самалёты МіГ-29 наша краіна сёння перадала Сербіі. Рашэнне прыняў Прэзідэнт Беларусі ў рамках ваенна-тэхнічнай дапамогі. У цырымоніі прынялі ўдзел прадстаўнікі нашага дзяржваенпрама, а таксама міністэрстваў абароны дзвюх краін. Перад адпраўкай самалёты былі перададзеныя на 558 авіязавод, дзе машыны адрамантуюць і часткова мадэрнізуюць.

У 2019 годзе спаўняецца 25 гадоў дыпламатычным адносінам паміж Беларуссю і Сербіяй. Ваенныя ведамствы дзвюх краін шчыльна працуюць апошнія 5 гадоў. У найбліжэйшы час плануецца рэалізаваць больш як 3 дзясяткі сумесных праектаў - ад мадэрнізацыі тэхнікі да вучэнняў і трэніровак.