Зарплаты павысілі беларускім настаўнікам і медработнікам

1 сентября 2014

Беларускім настаўнікам да свята павысілі зарплаты. З 1 верасня ў разліку заробку - цалкам новы падыход. Павелічэнне будзе залежаць ад так званай кваліфікацыі. Педагогі другой катэгорыі змогуць разлічваць на надбаўку 30% ад стаўкі, за першую - 55, а за вышэйшую катэгорыю - 90% ад акладу. Калі гаварыць пра пэўныя лічбы, то зарплата настаўнікаў, як адзначылі ў Міністэрстве адукацыі, у сярэднім павысіцца амаль на мільён рублёў.


Таксама з 1 верасня павялічацца і зарплаты беларускіх урачоў - амаль на 40%. Тарыфныя стаўкі ўчастковым тэрапеўтам і ўрачам агульнай практыкі павысяцца на 60%. Медсёстрам і памочнікам урачоў - на 50%. Амаль у два разы ўзрастуць зарплаты і ў санітараў хуткай медыцынскай дапамогі.