Беларусь адзначае Дзень усіх закаханых

14 февраля 2017

Цёплыя словы і прызнанні ў каханні сёння гучаць па ўсім свеце. Беларусь адзначае Дзень усіх закаханых. Прызнанні ўвасабляюць у шкле, гліне, шакаладзе і нават бісквіце. Варыянты сюрпрызаў з кожным годам становяцца ўсё больш незвычайнымі. Напрыклад, замест звычных кветкавых кампазіцый - букеты з гародніны, садавіны і прысмакаў.

Паводле традыцыі ў самы рамантычны дзень закаханыя афіцыйна рэгіструюць шлюбныя саюзы. Нягледзячы на будны дзень, у беларускіх ЗАГСах сёння чакаецца ажыятаж. Лічыцца, што сям'я, якая нарадзілася ў гэты дзень, стане моцнай і асабліва шчаслівай.