Беларусь адзначае Дзень настаўніка

5 октября 2014
Словы падзякі за любоў, клопат і цярпенне сёння гучаць у адрас педагогаў. Зараз у нашых школах працуе 122 тысячы выкладчыкаў. Са святам педагогаў павіншаваў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў настаўнікам за іх нялёгкую, але высакародную працу, прафесіяналізм і цярпенне, разуменне і любоў да дзяцей.