Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў кітайскім Цяньцзыне

11 октября 2017
У двух сетах 102-ая ракетка свету перайграла 129-ую гаспадыню кортаў Хань Сінь-Юнь 6:3, 6:3, што гарантуе беларусцы трапленне ў топ-100 ужо на наступным тыдні. У матчы за выхад у чвэрцьфінал саперніцай Сабаленкі стане 93 нумар рэйтынгу Йін-Йін Дуань, якая перайграла сёмую сеяную Лесю Цурэнку.