Беларусь адкрывае новыя касмічныя гарызонты

10 апреля 2019

Адкрывае новыя касмічныя гарызонты і Беларусь. Яшчэ адзін спадарожнік плануюць вывесці на арбіту ў 2023 годзе. Зараз ідзе падрыхтоўка эскізнага праекта, а ў наступным годзе пачнецца выраб апарата. Аб планах сёння распавялі работнікі Акадэміі навук напярэдадні Дня касманаўтыкі, які беларусы адзначаць 12 красавіка.

Нагадаем, наша краіна ўваходзіць у спіс касмічных дзяржаў. Такі статус носяць 37 краін свету. Для сусветнага прызнання патрэбна свая касмічная праграма, касманаўты і  галоўнае - спадарожнік. Над ужо другім для нашай краіны апаратам зандавання зямлі зараз працуюць расійскія і беларускія навукоўцы. Расійскі бок адказвае за платформу, выпрабаванні спадарожніка і павінен забяспечыць яго запуск. А беларусы ў адказе за апаратуру, у прыватнасці, за камеры. Новая оптыка дазволіць з космасу здымаць аб'екты велічынёй у 35 міліметраў. Акрамя таго, на спадарожніку з'явіцца функцыя відэаздымкі ў рэжыме HD. 

Першы беларускі спадарожнік, які зараз на арбіце, будуць эксплуатаваць да 2021 года. Выгада ад яго выкарыстання за 7 гадоў ужо перавысіла 18 мільёнаў долараў. Акрамя таго, прадстаўнік нашай краіны ў гэтыя дні ўдзельнічае ў эксперыменце па падрыхтоўцы да высадкі людзей на Месяц.

Усё часцей міжнародныя касмічныя праекты праходзяць з удзелам беларускіх навукоўцаў. Аб гэтым гаворыць і тое, што Беларусь прымала падзею планетарнага маштабу - Міжнародны касмічны кангрэс. У Мінску сабраліся парадку 90 касманаўтаў, а таксама экспертаў з 19 краін.