Беларусь мае намер звесці да мінімуму выкарыстанне антыбіётыкаў у ветэрынарыі

26 мая 2017

Аб гэтым заявіў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр Субоцін. У профільным ведамстве падкрэслілі, што, паводле ветэрынарных правілаў, прынятых у 2011 годзе, шэраг прэпаратаў забаронены ў Беларусі для лячэння прадуктыўных жывёл. Хоць некаторыя з антыбіётыкаў дазволеныя, напрыклад, у краінах Еўрасаюза і Расіі. Што датычыцца апошніх выпадкаў выяўлення расійскім бокам антыбіётыкаў у беларускай малочнай прадукцыі, то намеснік міністра звярнуў увагу на тое, што гаворка ішла пра сухое малако.

Да канца тыдня Беларусь падасць расійскаму боку інфармацыю аб прадпрымаемых мерах па ўзмацненні кантролю за якасцю сельгассыравіны. Пасля будзе разгледжаная магчымасць здымання з прадпрыемстваў абмежаванняў на пастаўку прадукцыі. Паводле інфармацыі Рассельгаснагляда, зараз гэта датычыцца больш як 30 беларускіх заводаў.