Беларусь змяняе парадак выдачы віз у Нацыянальным аэрапорце

22 августа 2013
Зараз усе замежныя грамадзяне, якія прыбываюць у Беларусь праз тэрмінал, змогуць атрымаць уязныя візы ў аэрапорце. Разам з тым захоўваецца патрабаванне, якое датычыцца своечасовага падання дакументаў візавай падтрымкі ва ўпраўленне па пытаннях уезду іншаземцаў галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Беларусі. Нагадаем, для афармлення кароткатэрміновых уязных віз гэта не пазней, чым за 3 рабочыя дні да меркаванай даты прыбыцця замежнага грамадзяніна, а для доўгатэрміновых - не пазней, чым за 5 рабочых дзён.