У Гродзенскім рэгіянальным цэнтры тэсціравання стварылі лічбавую прыёмную камісію

25 июня 2020
У Беларусі стартавала цэнтралізаванае тэсціраванне. Першым прадметам па традыцыі стала беларуская мова. Асаблівасцю ЦТ-2020 стала магчымасць электроннай рэгістрацыі. А ў Гродзенскім рэгіянальным цэнтры тэсціравання стварылі яшчэ і дадатковы сэрвіс - лічбавую прыёмную камісію. У кожнага абітурыента з'явіўся свой асабісты анлайн-кабінет, у якім можна дыстанцыйна падаць дакументы, запісацца ў электронную чаргу для здачы творчых экзаменаў непасрэдна ў ВНУ. Падчас правядзення цэнтралізаванага тэсціравання выкананыя неабходныя санітарныя нормы. За ўсімі працэсамі назіраюць супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю.

Ірына Кітурка, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы: "Абмежавана колькасць абітурыентаў у аўдыторыі. Выканана рассаджванне ў шахматным парадку з захаваннем неабходнай дыстанцыі. Забяспечаныя ўсе нашы абітурыенты антысептыкамі".

Анатоль Дарожка, старшыня Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці: "Будзе задзейнічана ў абласной камісіі па кантролі 24 супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці. Акрамя гэтага, мы прыцягваем вопытных педагогаў і кіраўнікоў, якія таксама будуць удзельнічаць у кантролі за правядзеннем выпрабаванняў таксама ў кожнай аўдыторыі. Гэта больш за 400 чалавек".

Пяць з паловай тысяч абітурыентаў пройдуць выпрабаванні ў цяперашнюю ўступную кампанію ў Гродзенскай вобласці. Акрамя Гродна цэнтралізаванае тэсціраванне арганізавана ў Лідзе і Ваўкавыску.