Беларусь рыхтуецца маштабна сустрэць Дзень Незалежнасці

21 июня 2017

Упершыню ў парадзе ўдзельнічаюць войскі тэрытарыяльнай абароны і прадстаўнікі ўсіх механізаваных брыгад.

У сталіцы завяршаецца падрыхтоўка Мінскага гарнізона да святочных мерапрыемстваў 3-га ліпеня. Сёння на тэрыторыі ваеннай камендатуры ва Уруччы чаканілі крок пешая калона і рота ганаровай варты. Маштабныя трэніроўкі з удзелам вайскоўцаў праходзяць штодня. Нагадаем, усяго ўрачыстым маршам каля стэлы "Мінск - горад герой" пройдуць 20 пешых і 27 парадных разлікаў, а гэта больш за 3 з паловай тысячы чалавек. Па традыцыі свята завершыцца маляўнічым салютам.

Нагадаем, што першая генеральная рэпетыцыя адбудзецца ўжо ў субботу, 24 чэрвеня. А 26 і 27 над Мінскім морам праляціць паветраны эшалон, які прадставіць на парадзе ВПС Беларусі. Апошні прагон пройдзе праз тыдзень.