Банкі распрацуюць умовы іпатэкі да кастрычніка

27 апреля 2020
Умовы іпатэчнага крэдытавання банкі павінны прапанаваць беларусам да сярэдзіны восені. Да гэтага часу запрацуе указ аб іпатэцы. Размова аб класічнай схеме куплі жылля ў крэдыт пад заклад нерухомасці з той розніцай, што набыць такім чынам можна толькі гатовае жыллё на другасным рынку. Іпатэка не закране кватэры, якія толькі будуюцца і яшчэ не зарэгістраваныя. А гарантыяй звароту пазыкі для банкаў стане менавіта закладное жыллё, а не даручальнікі. Зараз пакупніку яны будуць зусім не патрэбныя. 

Іпатэчны крэдыт дазволіць купіць не толькі гатовую кватэру, але яшчэ індывідуальны дом, а таксама долю ў праве ўласнасці на іх. Іпатэка распаўсюджваецца таксама на зямельныя ўчасткі.