"Кубак будучыні" па хакеі стартуе 7 лютага на "Чыжоўка-Арэне"

6 февраля 2024

Надзець майку зборнай і абараняць гонар сваёй краіны - гэта вялікая матывацыя для хлопцаў, а задача - перамагчы! Менавіта так галоўны трэнер моладзевай зборнай Беларусі U20 Андрэй Міхалёў пракаменціраваў чаканні ад "Кубка будучыні".

Турнір ужо заўтра стартуе на лёдзе "Чыжоўка-Арэны", у Мінску выступяць, акрамя гаспадароў лёду, зборная Казахстана U20, а таксама зборныя Расіі U17 і U18.

Заўтра Ліпскі, Звягін і Жыхараў павінны далучыцца да ростару зборнай, свой першы матч беларусы правядуць супраць аднагодкаў з Казахстана. Пачатак гульні ў 19:00, а ў 15:30 паміж сабою згуляюць зборныя Расіі.

У прамым эфіры сачыце за паядынкамі на тэлеканале "Беларусь 5".