Аварыя ў Мінску з удзелам тралейбуса і двух аўтамабіляў

31 марта 2021
Не вытрымалі дыстанцыю. Аварыя ў Мінску з удзелам тралейбуса і двух аўтамабіляў. Грамадскі транспарт рухаўся па Нямізе з боку  Гарадскога Вала ў напрамку праспекта Пераможцаў, не вытрымаў  дыстанцыю і сутыкнуўся аўтамабілем KIA. Ён  ехаў наперадзе. Ад удару легкавую машыну  адкінула на Mercedes, які рухаўся побач.  У выніку здарэння ніхто не пацярпеў. Транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні. Праводзіцца праверка.